Дапаможнік з грыфам НІА для настаўнікаў беларускай мовы

У выдавецтве «Народная асвета» (г. Мінск) выйшаў дапаможнік для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі «Тэставыя комплексы для падрыхтоўкі да алімпіяды па беларускай мове. 6–7 класы», рэкамендаваны Навукова-метадычнай установай «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Дапаможнік падрыхтаваны старшым выкладчыкам кафедры беларускай і рускай моў Д. А. Доўгалем у ходзе выканання праекта «Навукова-метадычнае забеспячэнне падрыхтоўкі студэнтаў педагагічных спецыяльнасцей да працы з адоранымі вучнямі па дысцыпліне „Беларуская мова“ на розных ступенях агульнай сярэдняй адукацыі» (грант МДУ імя А. А. Куляшова № 20170481 (2017 год)).

Выданне, прызначанае для падрыхтоўкі вучняў 6–7-ых класаў да інтэлектуальных конкурсаў па беларускай мове, уключае 12 комплексаў, якія складаюцца з тэставых заданняў рознага тыпу і служаць сродкам дыягностыкі ведаў, уменняў і навыкаў вучняў па раздзелах «Склад слова. Словаўтварэнне і арфаграфія», «Марфалогія і арфаграфія».

Доўгаль, Д. А. Тэставыя комплексы для падрыхтоўкі да алімпіяды па беларускай мове. 6–7 класы : дапам. для настаўнікаў устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / Д. А. Доўгаль. — Мінск : Народная асвета, 2018. — 80 с.


© 2024 Факультет начального и музыкального образования
учреждения образования «Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова»,
ул. Космонавтов, д. 1а, 212022 г. Могилев, Республика Беларусь