24 верасня 2018 года на базе ДУА «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» (г. Мінск) адбыўся рэспубліканскі семінар «Інавацыйны праект: арганізацыйна-ўпраўленчая і метадычная дзейнасць: механізмы яе ажыццяўлення». Удзельнікамі семінара сталі кіраўнікі ўстаноў адукацыі, якія прыступілі да рэалізацыі інавацыйнага праекта «Укараненне этнакультурных тэхналогій для пашырэння і ўзбагачэння адукацыйнага асяроддзя ўстановы адукацыі» (2018–2022 гг.). Праект, у якім бяруць удзел установы адукацыі з усіх рэгіёнаў Беларусі, мае на мэце ўмацаванне культурнай і гістарычнай ідэнтычнасці беларускага народа, захаванне і распаўсюджванне беларускай нацыянальнай гісторыі, культуры і мовы.
Сярод кансультантаў праекта — дацэнт кафедры пачатковай адукацыі і лінгвадыдактыкі Д. А. Доўгаль, які падзяліўся з прысутнымі на семінары калегамі вопытам выкарыстання адукацыйных квестаў у фарміраванні этнакультурнай кампетэнцыі навучэнцаў.