2 лістапада 2018 года на базе УА “Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі” прайшлі навучальныя курсы (практыкум) “Метадычны каментарый да вучэбных дапаможнікаў «Літаратурнае чытанне» для 2–4 класаў”. Выкладчыкам на курсах выступіў дырэктар ДУА “Сярэдняя школа № 1 імя В. Х. Галаўко г. Бярозы”, аўтар вучэбных дапаможнікаў па літаратурным чытанні для 2–4 класаў Мікалай Васільевіч Жуковіч.
У рабоце курсаў прыняў удзел выкладчык методыкі выкладання беларускай мовы і літаратурнага чытання, дацэнт кафедры пачатковай адукацыі і лінгвадыдактыкі Д. А. Доўгаль. Мікалай Васільевіч пажадаў педагогам і студэнтам нашага факультэта поспехаў у працы і падпісаў на памяць аб сустрэчы некалькі дапаможнікаў.