Урачыстая сустрэча са студэнтамі першага курса адбылася 2 верасня 2019 года на факультэце пачатковай і музычнай адукацыі. У малой канцэртнай зале ўніверсітэта першакурснікаў віталі прадстаўнікі дэканата, загадчыкі кафедраў, выкладчыкі факультэта, члены студактыву.

Звяртаючыся да прысутных, дэкан Аляксей Валер’евіч Іваноў адзначыў, што на факультэце створаны ўсе ўмовы для паспяховага навучання і развіцця, і выказаў упэўненасць, што новыя студэнты хутка стануць актыўнымі членамі факультэцкай сям’і. Перад першакурснікамі са словамі вітання выступілі старшыня савета студэнцкага самакіравання Варвара Сярова, старшыня прафбюро факультэта Ілья Гацакоў, выпускніца 2019 года Анастасія Кашалінская. Творчымі нумарамі першакурснікаў павіталі студэнты старшых курсаў Ксенія Нікалаева (група М–31), Валерыя Азаранка, Ангеліна Шандабыла, Ангеліна Зелянкевіч (М–21). У сцэнарыі мерапрыемства, складзеным намеснікам дэкана Наталляй Уладзіміраўнай Пахомавай, знайшлося месца і для выступленняў першакурснікаў Дар’і Воранавай (Н–12), Яўгена Гормаша, Анастасіі Галінскай і Ангеліны Бузінай (М–11).

Калектыў факультэта шчыра вітае новых членаў і зычыць ім творчых поспехаў і вучэбных дасягненняў!

Д.А.Доўгаль, намеснік дэкана па навуковай рабоце;
фотаздымкі Марыі Галубцовай (група Н–41)


© 2024 Факультет начального и музыкального образования
учреждения образования «Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова»,
ул. Космонавтов, д. 1а, 212022 г. Могилев, Республика Беларусь