16 красавіка 2020 года на ФПіМА ў рамках дзён кафедры пачатковай адукацыі і лінгвадыдактыкі прайшла алімпіяда па прафесійнай падрыхтоўцы сярод студэнтаў 3 курса спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя». Нягледзячы на тое, што гэта мерапрыемства традыцыйнае для факультэта, сёлета яно было сапраўды незвычайным, паколькі праводзілася ў дыстанцыйным рэжыме. Складальнікамі заданняў і членамі журы выступілі дацэнты кафедры А. А. Свірыдзенка і Д. А. Доўгаль. Яны вызначылі, што найлепшы вынік прадэманстравала студэнтка групы Н-31 Дзіна Пастушэнка. Прызёрамі спаборніцтва сталі таксама Яна Русіновіч (група Н-31) і Дзіяна Брэдус (Н-32).
Кафедра пачатковай адукацыі і лінгвадыдактыкі віншуе пераможцаў і зычыць усім удзельнікам поспехаў у вучобе і прафесійнай дзейнасці!
Д. А. Доўгаль,
дацэнт кафедры пачатковай адукацыі і лінгвадыдактыкі
На фота пераможца алімпіяды Д. Пастушэнка (група Н-21)