Студэнты і выпускнікі факультэта пачатковай і музычнай адукацыі прынялі ўдзел у Міжнародным конкурсе студэнцкіх навукова-даследчых работ па методыках навучання ў пачатковай школе «MODUS DOCTRINA». Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Чувашскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І. Я. Якаўлева і Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка.
Конкурс складаўся з некалькіх этапаў: завочны прайшоў у лютым, выступленне конкурсантаў у рэжыме анлайн — у сакавіку гэтага года. Дыпламантамі конкурсу сталі выпускнік факультэта Дзмітрый Ахрамоўскі (навуковы кіраўнік загадчык кафедры музыкі і эстэтычнай адукацыі Б. А. Галяшэвіч) і выпускніца магістратуры Валянціна Траццякова (кіраўнік загадчык кафедры методыкі выкладання матэматыкі Т. В. Гасцевіч). Сертыфікаты ўдзельнікаў атрымалі студэнтка 4-га курса Аксана Дзямашына (кіраўнік дацэнт кафедры пачатковай адукацыі і лінгвадыдактыкі А. А. Папейка) і выпускнікі магістратуры Карына Новікава (кіраўнік Т. В. Гасцевіч) і Надзея Гушчарына (кіраўнік А. А. Папейка).
Дэканат факультэта шчыра віншуе пераможцаў і зычыць усім удзельнікам плённага працягу даследчыцкай дзейнасці.
Д. А. Доўгаль,
намеснік па навуковай рабоце дэкана ФПіМА