1 лютага 2022 года на факультэце пачатковай і музычнай адукацыі прайшла канферэнцыя выкладчыкаў і супрацоўнікаў па выніках навукова-даследчай работы.

На пленарным пасяджэнні прагучалі даклады як вопытных даследчыкаў, так і тых, хто робіць у навуцы першыя крокі. Жывую зацікаўленасць калег выклікалі выступленні прафесара кафедры музыкі і эстэтычнай адукацыі Б. А. Галяшэвіча (тэма даклада «Пра сенсорыку і семантыку ў структуры ўспрымання»), старшага выкладчыка кафедры тэорыі і методыкі пачатковай адукацыі Т. П. Чыкіндзінай («Выкарыстанне інфармацыйна-камп’ютарных тэхналогій»), выкладчыка-стажора кафедры музыкі і эстэтычнай адукацыі Д. Г. Касянковай («Захопленасць як эстэтычны фактар музычнага ўспрымання малодшых школьнікаў»), дацэнта кафедры тэорыі і методыкі пачатковай адукацыі А. А. Свірыдзенка («Фарміраванне каліграфічных кампетэнцый у будучых настаўнікаў пачатковых класаў»).

На секцыйных пасяджэннях выкладчыкі абмеркавалі надзённыя пытанні пачатковага навучання і эстэтычнай адукацыі, падзяліліся зробленымі адкрыццямі і назапашаным вопытам. Найлепшыя даклады рэкамендаваны да друку ў зборніку работ канферэнцыі.

Намеснік дэкана па навуковай рабоце Д. А. Доўгаль


© 2024 Факультет начального и музыкального образования
учреждения образования «Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова»,
ул. Космонавтов, д. 1а, 212022 г. Могилев, Республика Беларусь