11 лютага 2022 года дацэнт кафедры тэорыі і методыкі пачатковай адукацыі Д. А. Доўгаль правёў для школьнікаў Магілёўшчыны анлайн-заняткі па беларускай мове.

Мерапрыемства, арганізаванае ў межах супрацоўніцтва факультэта пачатковай і музычнай адукацыі з установамі адукацыі Магілёўскага рэгіёна, прайшло на базе дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі «Абласны цэнтр творчасці». У занятках, прысвечаных падрыхтоўцы да алімпіяды, прынялі ўдзел васьмікласнікі з Мсціслава, Быхава, Чавусаў, Слаўгарада, Круглага, Бабруйскага і Магілёўскага раёнаў.

Такая форма ўзаемадзеяння з установамі агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі павышае прэстыж МДУ імя А. А. Куляшова сярод будучых абітурыентаў.


© 2024 Факультет начального и музыкального образования
учреждения образования «Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова»,
ул. Космонавтов, д. 1а, 212022 г. Могилев, Республика Беларусь