19 лютага на факультэце пачатковай і музычнай адукацыі прайшоў чарговы дзень адчыненых дзвярэй. Універсітэт наведалі вучні старшых класаў сярэдніх школ г. Магілёва, а таксама навучэнцы Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў і Аршанскага каледжа ВДУ імя П. М. Машэрава.

Перад будучымі абітурыентамі выступілі намеснік дэкана па навуковай рабоце Д. А. Доўгаль, загадчык кафедры музыкі і эстэтычнай адукацыі Ю. В. Алянькова, намеснік дэкана па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце В. А. Хомчанка, якія распавялі пра ўмовы паступлення і асаблівасці навучання на факультэце. А старшы выкладчык кафедры тэорыі і методыкі пачатковай адукацыі Т. П. Чыкіндзіна правяла пазнавальную інтэрактыўную гульню «Знаёмства з факультэтам у лічбах». З творчымі нумарамі выступілі студэнты спецыяльнасці «Музычнае мастацтва, рытміка і харэаграфія» Яўген Гормаш, Юлія Пратасава і Ангеліна Зелянкевіч.

Наступны дзень адчыненых дзвярэй пройдзе на факультэце ў красавіку.


© 2024 Факультет начального и музыкального образования
учреждения образования «Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова»,
ул. Космонавтов, д. 1а, 212022 г. Могилев, Республика Беларусь