Рэгіянальная навукова-практычная канферэнцыя студэнтаў і аспірантаў «Маладая навука – 2022» прайшла на факультэце пачатковай і музычнай адукацыі.
На пленарным пасяджэнні вынікі сваіх даследаванняў прадставілі студэнты выпускнога курса Настасся Тарасава, Лізавета Арланава, Ангеліна Зелянкевіч і Святлана Кірпічова. Дасканалая структура дакладаў, яркія ілюстрацыі, аргументаваныя высновы, падмацаваныя высокай прамоўніцкай культурай выступоўцаў, выклікалі жывую зацікаўленасць слухачоў — выкладчыкаў і студэнтаў ФПіМА.
Традыцыйна на канферэнцыі ўзнагароджваюць прызёраў конкурсаў і алімпіяд, якія праводзяцца ў межах дзён маладой навукі. Не стала выключэннем і сёлетняе пасяджэнне. Дыпломы і падарункі пераможцам уручылі выкладчыкі кафедры тэорыі і методыкі пачатковай адукацыі — загадчык С. П. Чумакова, дацэнт А. А. Свірыдзенка і старшы выкладчык Т. П. Чыкіндзіна.
Пасля пленарнага пасяджэння праца канферэнцыі працягнулася ў пяці секцыях.
Тэзісы найлепшых дакладаў, прачытаных студэнтамі, пабачаць свет у зборніку матэрыялаў канферэнцыі.
Д. А. Доўгаль,
намеснік дэкана па навуковай рабоце