Студэнты факультэта пачатковай і музычнай адукацыі прынялі ўдзел у Міжнародным інтэрнэт-конкурсе «Сучасныя адукацыйныя тэхналогіі ў творчасці настаўніка пачатковых класаў». Спаборніцтва ладзілася інфармацыйна-метадычным сайтам www.1-4.by сумесна з выдавецтвам «Новое знание» ў 11 раз. Амаль штогод студэнты нашага факультэта дасылаюць свае распрацоўкі на конкурс, які праводзіцца ў намінацыях «Урок у пачатковай школе», «Сцэнарый пазакласнага / пазашкольнага мерапрыемства», «Распрацоўкі дыдактычных гульняў і ТСН». Удзел у падобных мерапрыемствах спрыяе прафесійнаму развіццю будучых педагогаў.
— Вельмі спадабалася ўдзельнічаць у конкурсе! Мне было б вельмі прыемна, калі б нехта з выкладчыкаў скарыстаўся маёй працай для правядзення заняткаў па лiтаратурным чытанні. Усім, хто будзе прымаць удзел у конкурсах, жадаю перамогі! — адзначыла адна з сёлетніх удзельніц Марыя Суворава, студэнтка групы 4222181.
Д. А. Доўгаль,
старшы выкладчык кафедры тэорыі і методыкі пачатковай адукацыі