3 снежня на факультэце пачатковай і музычнай адукацыі сустракалі гасцей — навучэнцаў школ і каледжаў Магілёўскай вобласці.
Перад будучымі абітурыентамі выступілі выкладчыкі і студэнты факультэта, якія пазнаёмілі з правіламі паступлення і асаблівасцямі навучання ў МДУ імя А. А. Куляшова, распавялі пра перспектывы працаўладкавання пасля завяршэння вучобы.
Усе госці атрымалі прапанову наведаць факультэт у межах акцый «Студэнт на дзень», якія пройдуць на працягу навучальнага года.