Студэнты 1-га курса спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя» знаёмяцца з універсітэтам. Чарговым крокам стала наведванне Залы Славы і выставы «Абярэжныя традыцыі». Людміла Васільеўна Набокава пазнаёміла першакурснікаў з плёнам карпатлівай працы вучоных-гісторыкаў, выкладчыкаў і навучэнцаў. Далучэнне студэнтаў да гісторыка-культурных традыцый — важны напрамак выхаваўчай працы на факультэце пачатковай і музычнай адукацыі.