31 кастрычніка трэцякурснікі факультэта пачатковай і музычнай адукацыі наведалі пастаноўку «Магіла льва» Магілёўскага абласнога тэатра лялек. У аснове сюжэту ляжыць паданне пра ўзнікненне Магілёва. Класічную гісторыю пра Машэку, якую мы ведаем з паэмы народнага паэта Янкі Купалы, рэжысёр Марыя Гуцава напоўніла сучасным гучаннем. Уражанне на гледачоў зрабілі відовішчныя лялькі, музычнае і мастацкае афармленне спектакля, гульня акцёраў.
Наведванне спектакля будучымі настаўнікамі пачатковых класаў адбылося ў межах запланаванай работы па дысцыпліне «Методыка выкладання літаратурнага чытання». Тэатральная творчасць служыць дзейсным сродкам патрыятычнага, эстэтычнага і культурнага выхавання студэнтаў.
Д. А. Доўгаль,
старшы выкладчык кафедры тэорыі і методыкі
пачатковага навучання