Куратарская гадзіна, прымеркаваная да месячніка прафілактыкі суіцыдаў у моладзевым асяроддзі, прайшла ў групе 4122231 нашага факультэта. Куратар Д. А. Доўгаль падрыхтаваў прэзентацыю, якая пазнаёміла будучых педагогаў з прычынамі і прыкметамі суіцыдальных паводзін. А таксама той дапамогай, якой патрабуюць людзі, што дэманструюць такія паводзіны. Завяршылася размова пра гэту крызісную з’яву паказам і абмеркаваннем сацыяльных ролікаў «Не клади трубку» і «Интервью с собой».