- Персональный профиль в Академии Google
- Публикационная активность в базе РИНЦ
- Профиль ORCID
- Электронный архив публикаций:
Карпечкіна, Д. А.
Лаўшук, Д. А. - Список публикаций
- Список публикаций за последние 5 лет
Агульныя звесткі:
Нарадзілася ў в. Бярэзнікі Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці.
Адукацыя:
Скончыла з адзнакай філал. фак-т МДУ імя А. А. Куляшова па спец. «беларуская мова і літаратура. Руская мова і літаратура» (1998). Вучылася ў аспірантуры МДУ імя А. А. Куляшова (пры кафедры беларускай мовы) па спец. «беларуская мова» (з 1999 па 2002 гг.).
Вучоная ступень:
Кандыдат філалагічных навук. Кандыдацкая дысертацыя «Структурна-семантычная характарыстыка сучаснай беларускай сельскагаспадарчай тэрміналогіі» (навук. кіраўнік — акадэмік НАН Беларусі, доктар філал. навук праф. А. І. Падлужны) абаронена ў Інстытуце мовазнаўства імя Я. Коласа НАН Беларусі ў 2003 г.
Вучонае званне:
Дацэнт. У 2008 г. прысвоена вучонае званне дацэнта па спецыяльнасці «Мовазнаўства».
Працоўная дзейнасць:
Асістэнт (1998), старшы выкладчык (2003), дацэнт (2008) кафедры беларускай мовы філалагічнага факультэта; з 2015 г. — кафедры агульнага і славянскага мовазнаўства, з 2023 — кафедры славянскай філалогіі гісторыка-філалагічнага факультэта МДУ імя А. А. Куляшова, з 2024 — дацэнт кафедры тэорыі і методыкі пачатковай адукацыі факультэта пачатковай і музычнай адукацыі.
Дадатковая адукацыя:
Павышэнне кваліфікацыі на базе ДУА «РІВШ» па праграме «Праектаванне мадэляў кіруемай самастойнай работы студэнтаў» з 24.09.2007 па 5.10. 2007.
Павышэнне кваліфікацыі на базе ДУА «РІВШ» па праграме «Актуальныя праблемы арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўстанове вышэйшай адукацыі» з 4.11.2013 па 11.11.2013.
Павышэнне кваліфікацыі на базе ДУА «РІВШ» па праграме «Инновационно-методическое обеспечение реализации стандартов высшего образования третьего поколения» з 02.11.2020 г. па 13.11.2020 г.
Даследчыцкі кірунак:
Тэрміналогія і тэрмінаграфія, лінгвістыка тэксту (мова беларускай мастацкай літаратуры) і інш.
Публікацыі, удзел у навуковых канферэнцыях:
Усяго індывідуальна і ў сааўтарстве надрукавана больш за 50 навуковых і вучэбна-метадычных публікацый.
Удзельнічала ў звыш як 30 навуковых канферэнцыях, большасць якіх — міжнародныя, у тым ліку замежныя (Навазыбкаў, Ніжні Тагіл).
Грамадская дзейнасць:
Актыўна ўдзельнічае ў міжнародных, рэгіянальных і ўнутрывузаўскіх навуковых канферэнцыях, штогод выступае з дакладамі паводле вынікаў НДР на факультэцкіх канферэнцыях, рэдагуе і рэцэнзуе вучнёўскія навукова-даследчыя працы, дасланыя на конкурс НДР сярод навучэнцаў устаноў адукацыі, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, праводзіць прафарынтацыйныя гутаркі са школьнікамі ў час педпрактыкі студэнтаў, рыхтуе дакладчыкаў для выступлення на ўніверсітэцкіх (факультэцкіх), рэспубліканскіх і міжнародных навукова-метадычных канферэнцыях, аказвае дапамогу студэнтам у арганізацыі самастойнай работы па выкладаемых дысцыплінах і знаёміць з навінкамі навуковай літаратуры.
З’яўляецца членам дзяржаўнай атэстацыйнай камісіі пры МДУ імя А. А. Куляшова (па аспірантуры), выступае экспертам пры абмеркаванні кандыдацкіх дысертацый.
Неаднаразова ўваходзіла ў склад журы Рэспубліканскай алімпіяды школьнікаў па беларускай мове і літаратуры.
Падрыхтавала 6 лаўрэатаў Рэспубліканскага конкурса студэнцкіх навуковых прац. Аўтар звыш 10 ЭВМК і ВМК па выкладаемых дысцыплінах.
З’яўляецца членам Тапанімічнай камісіі пры Магілёўскім гарадскім выканаўчым камітэце.
Узнагароды:
Узнагароджана Ганаровай граматай Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта за шматгадовую плённую працу, высокае прафесійнае майстэрства, значны асабісты ўклад у навуковыя даследаванні і дасягнутыя поспехі ў навучанні і выхаванні студэнцкай моладзі (2015 г.).
Выкладчыцкая дзейнасць:
Лектар Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова, Беларусь.
Асноўныя выкладаемыя дысцыпліны:
«Фанетыка, лексіка, словаўтварэнне», «Тэкст. Чужое маўленне. Пунктуацыя», «Гістарычная граматыка беларускай мовы», «Гісторыя беларускай літаратурнай мовы», «Беларуская мова (прафесійная лексіка)» і інш.