Научно-методическая конференция преподавателей и сотрудников по итогам научно-исследовательской работы в 2017 г.  (01.02.2018)

1 лютага 2018 года на факультэце пачатковай і музычнай адукацыі прайшла канферэнцыя выкладчыкаў і супрацоўнікаў па выніках навукова-даследчай работы ў 2017 годзе.

Да мерапрыемства супрацоўнікі ўніверсітэцкай бібліятэкі арганізавалі выставу навуковай, вучэбнай і вучэбна-метадычнай літаратуры, падрыхтаванай выкладчыкамі факультэта ў 2017 годзе.

Пленарнае пасяджэнне пачалося выступленнем доктара педагагічных навук Б. А. Галяшэвіча. Прафесар кафедры музычнага выхавання і харэаграфіі не толькі пазнаёміў калег з метадам дыферэнцыяцыі і генералізацыі вобразных уяўленняў, але і прадэманстраваў яго прымяненне на ўроку музыкі на І ступені адукацыі.

Арганізацыі бесперарыўнай педагагічнай практыкі прысвяціла свой даклад старшы выкладчык кафедры педагогікі і методыкі пачатковага навучання Ю. П. Чаркасава, якая мае шматгадовы вопыт кіраўніцтва вучэбнымі і вытворчымі практыкамі студэнтаў.

Сапраўднай кульмінацыяй навуковага мерапрыемства стала прэзентацыя 1-га выпуску «Словаря могилевско-смоленских пограничных говоров». З дакладамі выступілі складальнік слоўніка дацэнт В. Б. Сузановіч і адказны рэдактар тома дацэнт Л. І. Шапавалава. Вучоныя акрэслілі месца лексікаграфічных даследаванняў у сучаснай філалагічнай навуцы і пазнаёмілі ўдзельнікаў канферэнцыі з першым вопытам рэгіянальнага слоўніка пераходных беларуска-рускіх гаворак.

Намеснік дэкана па навуковай рабоце Д. А. Доўгаль


© 2024 Факультет начального и музыкального образования
учреждения образования «Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова»,
ул. Космонавтов, д. 1а, 212022 г. Могилев, Республика Беларусь