5 лютага 2019 года на факультэце пачатковай і музычнай адукацыі прайшла канферэнцыя выкладчыкаў і супрацоўнікаў па выніках навукова-даследчай работы ў 2018 годзе. Да мерапрыемства супрацоўнікі ўніверсітэцкай бібліятэкі арганізавалі выставу навуковай, вучэбнай і вучэбна-метадычнай літаратуры, падрыхтаванай выкладчыкамі факультэта ў 2017–2019 гг.

На пленарным пасяджэнні былі заслуханы даклады загадчыка кафедры пачатковай адукацыі і лінгвадыдактыкі С. П. Чумаковай («Практикум „Теоретические основы воспитания младших школьников“: особенности содержания»), дацэнта кафедры пачатковай адукацыі і лінгвадыдактыкі А. А. Папейкі («Электронное учебное пособие „Русская орфография и пунктуация“»), старшых выкладчыкаў кафедры музыкі і эстэтычнай адукацыі М. У. Атаян («Хоровое исполнительство как фактор профессиональной подготовки учителя музыки») і А. І. Нікіфаравай («Педагогические условия формирования эстетического вкуса у студентов»).

Пасля пленарнага пасяджэння работа канферэнцыі працягнулася ў дзвюх секцыях — «Музычнае выхаванне і харэаграфія» і «Актуальныя праблемы пачатковай адукацыі і лінгвадыдактыкі». Усе выкладчыкі факультэта прадставілі вынікі сваіх даследаванняў, а самыя цікавыя даклады па традыцыі будуць апублікаваны ва ўніверсітэцкім зборніку матэрыялаў канферэнцыі.

Намеснік дэкана па навуковай рабоце Д. А. Доўгаль


© 2024 Факультет начального и музыкального образования
учреждения образования «Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова»,
ул. Космонавтов, д. 1а, 212022 г. Могилев, Республика Беларусь