21 лютага ў зале Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова прайшоў фінал конкурсу песні «Радзіма мая дарагая», у якім студэнткі факультэта пачатковай і музычнай адукацыі атрымалі шэраг узнагарод. У намінацыі «Песні патрыятычнай і грамадзянскай тэматыкі» гран-пры заваявала Валерыя Азаранка (група М-11), а Ангеліна Шандабыла (М-11) і Ганна Уразбаева (М-21) адзначаны дыпломамі І і ІІ ступеняў адпаведна.

Віншуем дзяўчат з перамогай і жадаем далейшых творчых поспехаў!

Ахрамоўскі Дзмітрый, студэнт групы М-31


© 2024 Факультет начального и музыкального образования
учреждения образования «Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова»,
ул. Космонавтов, д. 1а, 212022 г. Могилев, Республика Беларусь