конкурс «Лепшы будучы настаўнік»

24 красавіка, у гэту цудоўную сонечную сераду, у актавай зале МДУ імя А. А. Куляшова адбыўся фінальны тур штогадовага мерапрыемства «Лепшы будучы настаўнік», у якім прынялі ўдзел 8 канкурсантак. Адна з іх — студэнтка групы М-41 Алена Гармасар — прадставіла факультэт пачатковай і музычнай адукацыі. На кожным з чатырох этапаў конкурсу — урок у школе, візітная картка, выхаваўчае мерапрыемства і прамоўніцкае майстэрства — Алена прадэманстравала свае педагагічныя і творчыя здольнасці.

Калектыў факультэта шчыра віншуе Алену з перамогай у намінацыях «Добразычлівасць і паразуменне», «Самы захоплены будучы настаўнік» і атрыманнем прыза глядацкіх сімпатый і жадае вялікіх поспехаў у педагагічнай прафесіі!

Ахрамоўскі Дзмітрый, студэнт групы М-31


© 2024 Факультет начального и музыкального образования
учреждения образования «Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова»,
ул. Космонавтов, д. 1а, 212022 г. Могилев, Республика Беларусь