18 красавіка 2019 года на факультэце пачатковай і музычнай адукацыі прайшла традыцыйная алімпіяда па прафесійнай падрыхтоўцы студэнтаў. У інтэлектуальным спаборніцтве, якое ўключала заданні па методыках выкладання беларускай і рускай моў і літаратурнага чытання, а таксама методыцы выкладання матэматыкі, прынялі ўдзел студэнты 3-га курса спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя». Мерапрыемства, праведзенае сумесна кафедрамі пачатковай адукацыі і лінгвадыдактыкі і методыкі выкладання матэматыкі, прынесла наступныя вынікі: пераможцам стала студэнтка групы Н-32 Шайдо Анастасія, 2-ое і 3-яе месцы занялі Кобзік Тамара (Н-31) і Халецкая Анастасія (Н-32). Узнагароджанне прызёраў пройдзе падчас пленарнага пасяджэння канферэнцыі «Маладая навука –2019».
Д. А. Доўгаль,
дацэнт кафедры пачатковай адукацыі і лінгвадыдактыкі