Дацэнт кафедры пачатковай адукацыі і лінгвадыдактыкі Д. А. Доўгаль у складзе дэлегацыі МДУ імя А. А. Куляшова прыняў удзел ва ўрачыстым сходзе, прымеркаваным да Дня настаўніка. На мерапрыемстве, якое прайшло 4 кастрычніка 2019 года ў Палацы Рэспублікі ў г. Мінску, прысутнічалі педагогі з усіх рэгіёнаў нашай краіны. З віншаваннямі да ўдзельнікаў свята звярнуліся Глава адміністрацыі Прэзідэнта Н. І. Качанава, намеснік Прэм’ер-міністра І. В. Петрышэнка, намеснік Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу М. А. Шчоткіна, міністр адукацыі І. В. Карпенка, намеснік Старшыні Федэрацыі прафсаюзаў А. С. Мікша. Завяршылася ўрачыстае мерапрыемства святочным канцэртам дзіцячых творчых калектываў і артыстаў беларускай эстрады.


© 2024 Факультет начального и музыкального образования
учреждения образования «Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова»,
ул. Космонавтов, д. 1а, 212022 г. Могилев, Республика Беларусь