Студэнткі групы Н-32 Якавенка Кацярына і Кулакоўская Дар’я сталі аўтарамі відэароліка пра факультэт пачатковай і музычнай адукацыі. У здымках прынялі ўдзел дэкан А. В. Іваноў, яго намеснікі, а таксама студэнты 1–3 курсаў абедзвюх спецыяльнасцей факультэта — «Пачатковая адукацыя» і «Музычнае мастацтва, рытміка і харэаграфія».

Кацярына і Дар’я з’яўляюцца членамі прафарыентацыйнай студэнцкай групы, таму ўдзельнічаюць ў распрацоўцы прэзентацыйных матэрыялаў аб сваім факультэце. Дзяўчаты лічаць, што нават такі невялікі ролік здольны перадаць атмасферу творчасці і сяброўства, якая пануе на факультэце.

Д. А. Доўгаль,
дацэнт кафедры пачатковай
адукацыі і лінгвадыдактыкі

Відэаролік «ФНиМО приглашает»


© 2024 Факультет начального и музыкального образования
учреждения образования «Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова»,
ул. Космонавтов, д. 1а, 212022 г. Могилев, Республика Беларусь