З 29 лістапада па 1 снежня ў паселку Ждановічы і ў горадзе Мінску прайшоў Усебеларускі злёт студэнцкіх атрадаў «Час руху!». У гэтым злёце прынялі ўдзел больш за 400 беларускіх і расійскіх атрадаў. МДУ імя А. А. Куляшова прадстаўлялі байцы педагагічнага атрада імя І. Ц. Грышына, у тым ліку і студэнты нашага факультэта Сярова Варвара (група Н-41), Аланцьева Алеся (Н-42) і Гаўрыліна Алена (Н-31).

Галоўнай падзеяй Усебеларускага злёту стала ўрачыстая цырымонія закрыцця трэцяга працоўнага семестра. У ёй прынялі ўдзел міністр адукацыі І. В. Карпенка, намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта А. М. Кунцэвіч, першы сакратар ЦК БРСМ Д. С. Варанюк. Падчас гэтай цырымоніі ўзнагароды атрымалі і байцы нашага студэнцкага атрада Міхаіл Пагоцкі і Варвара Сярова.

У рамках злёту прайшлі разнастайныя турніры і спаборніцтвы. Так, у намінацыі «Харэаграфія» атрад імя І. Ц. Грышына заняў 3 месца. У шматлікіх спартыўных спаборніцтвах байцы атрада таксама паказалі высокі ўзровень. Нягледзячы на бескампрамісную барацьбу, студэнты з розных атрадаў шчыра падтрымлівалі адзін аднаго. Шмат станоўчых эмоцый прынеслі ўдзельнікам злёту і арганізаваныя для іх майстар-класы.

А 9 снежня з байцамі студэнцкага педагагічнага атрада імя Грышына сустрэўся рэктар нашага ўніверсітэта Д. У. Дук. На гэтай сустрэчы камандзір атрада Міхаіл Пагоцкі і сакратар БРСМ Кацярына Сапетава падвялі вынікі злёту, а байцы атрада падзялілся сваімі ўражаннямі.

Гаўрыліна Алена, студэнтка групы Н-31


© 2024 Факультет начального и музыкального образования
учреждения образования «Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова»,
ул. Космонавтов, д. 1а, 212022 г. Могилев, Республика Беларусь