Распараджэннем № 237 рп Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 снежня 2019 года зацверджана рашэнне савета спецыяльнага фонда па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў.
У ліку заахвочаных — студэнтка групы М-31 Вікторыя Матасёва, якой прызначана стыпендыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на І семестр 2019/2020 навучальнага года.
Грашовай прэміяй адзначана выпускніца ФПіМА Ангеліна Атрашонак — пераможца XXV Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў.
Калектыў факультэта віншуе Вікторыю і Ангеліну і зычыць ім далейшых поспехаў у вучэбнай, навуковай і прафесійнай дзейнасці!