20 лютага 2020 года ў МДУ імя А. А. Куляшова прайшла прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы беларуская дыктоўка. Студэнты групы Н-22 прынялі ў ёй удзел і падзяліліся сваімі ўражаннямі.

«Для мяне гэта мерапрыемства было хвалюючым і цікавым адначасова. Прыемна ведаць, што ёсць студэнты, якія ганарацца сваёй роднай мовай. Так што падчас дыктоўкі я адчувала сябе часткай нашай вялікай беларускай сям’і» (Шаблаўнёва Яніна).

«Тэкст „Дарога, якую прайшоў“ паводле аўтабіяграфіі Уладзіміра Караткевіча чытала вядучая „Радыё Магілёў“ Марына Касьянава.
Прыемна, што ніхто з удзельнікаў не застаўся без сувеніраў: кожнаму падарылі карту Магілёва і візітоўку электроннага архіва бібліятэкі МДУ імя А. А. Куляшова» (Старавойтава Валерыя).

«Добрая, утульная атмасфера сённяшняга мерапрыемства ўразіла мяне. Чытальная зала нашага ўніверсітэта напоўнілася прыгожай беларускай гаворкай. Мне здаецца, што такія сустрэчы павінны стаць традыцыйнымі» (Кірпічова Святлана).

Д. А. Доўгаль, куратар групы Н-22


© 2024 Факультет начального и музыкального образования
учреждения образования «Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова»,
ул. Космонавтов, д. 1а, 212022 г. Могилев, Республика Беларусь