4 лютага 2020 года на факультэце пачатковай і музычнай адукацыі прайшла канферэнцыя выкладчыкаў і супрацоўнікаў па выніках навукова-даследчай работы ў 2019 годзе.
Пленарнае пасяджэнне пачалося дакладам прафесара кафедры музыкі і эстэтычнай адукацыі Б. А. Галяшэвіча, які раскрыў сутнасць профільных дысцыплін, распрацаваных кафедрай для студэнтаў ІІ ступені вышэйшай адукацыі. Пра структуру і змест манаграфіі «Авторская песня: жанровые особенности» паведаміў дацэнт кафедры пачатковай адукацыі і лінгвадыдактыкі А. А. Папейка. Вопытам стварэння і выкарыстання рабочых сшыткаў па дысцыпліне «Методыка выкладання рускай мовы і літаратурнага чытання» падзялілася з прысутнымі А. А. Свірыдзенка, дацэнт кафедры пачатковай адукацыі і лінгвадыдактыкі. Дарэчы, гэта выданне, як і манаграфія, прысвечаная аўтарскай песні, было прадстаўлена на выставе навуковай, вучэбнай і вучэбна-метадычнай літаратуры выкладчыкаў факультэта, якую падрыхтавалі супрацоўнікі бібліятэкі. Завяршылася пленарнае пасяджэнне выступленнем старшага выкладчыка кафедры музыкі і эстэтычнай адукацыі А. І. Нікіфаравай на тэму «Поликультурная личность».
Далейшая работа канферэнцыі працягнулася ў секцыях «Музычнае выхаванне і харэаграфія» і «Актуальныя праблемы пачатковай адукацыі і лінгвадыдактыкі», на якіх выкладчыкі і супрацоўнікі факультэта прадставілі больш за 20 дакладаў.
Намеснік дэкана па навуковай рабоце Д. А. Доўгаль